Кашуля

Не ніткай чырвонаю вышыта,
А лёсам Радзімы маёй:
Стараннем жаночым і крыжыкам,
Здавён паяднаных з зямлёй.

Кашуля мая, вышываная! –
З табою мне дыхаць лягчэй,
Бо ты – мая мара жаданая:
Узор улюбёных вачэй.

Абдымеш мяне, як матуля,
З даверам у вочы зірнеш...
Цябе я да сэрца прытульваю,
Пішу для цябе гэты верш.

Ты мне не чужая, а родная –
Ад шэпту крыніц і дубраў,
Ад песень, дзе доля народная
Шукае спрадвеку дабра.


Рецензии
Волшебный язык! Для меня - приворотный ) Когда месяц жила в Белоруссии - со слуха я его понимала. Читать и понимать - гораздо сложнее. Но мне он очень нравился. Я даже составила себе небольшой словарик.

Ольга Королева   14.11.2015 23:38     Заявить о нарушении
Дзякую Вольга! Сапраўды ў беларускай мове ёсць нешта таямнічае, прыгожае, непаўторнае. Відаць не дарэмна яна займае другое месца ў свеце па мілагучнасці ( прыгажосці гучання) пасля італьянскай мовы. А яшчэ беларуская мова змагла захаваць ўсе адметныя рысы стараславянскай мовы. Вітаць таму яна і прыцягвае Вас да сябе. Бо гэта нашыя агульныя карані.

Валерий Познякевич   15.11.2015 12:38   Заявить о нарушении
Спасибо, Валерий! В целом смысл дошел, а в деталях буду разбираться :)

Ольга Королева   15.11.2015 12:42   Заявить о нарушении