Я

Калі ласка, чытайце верш ад свайго імя, а не ад імя аўтара.

Сярод полымя ўверх палыхае надзея
Сярод полымя можна сачыць за жыццём
І яскрава мількае імгненне
У якім размінаюцца цемра з агнём

На шляху можна была сустрэць міліёны
Цёмных душ, што прапалі ўва сне
Але тыя, хто марыць, прачнуўшыся сёння,
Назаўжды знойдуць свет, які ёсць у мяне

Я адкрыў сваю вольную душу,
Я пачуў вашы крыкі здалёк,
Я адзін, той, хто вас не прымусіў
Бачыць свет і агонь, а інакш я не мог

Я адзін! Толькі я уяўляю ўвесь свет!
Толькі я! Ніхто іншы такога не можа!
Я жыву, нібы тысячагоддзя партрэт,
У якім адраджаюцца лёсы і людзі...

Бачыш?..Птушка ляціць над ракою
Бачыш? Сумны і моцны пакой
Гэта я, хто прыдумаў радзіму такою...
Гэта я,.. Я адзіны на свеце такой...


Рецензии