Успамiн пра дзеда

Дзед Аўгусцін цудоўна ведаў ноты.
Іграў на скрыпцы сэрцам ён і смыкам,
І быў ахвочы да любой работы,
Апроч тае, дзе мелюць час языкам.

...Скрыпач, пчаляр, каваль - адзін на вёску.
Механіку засвоіў, як сябе.
Мог змайстраваць і стрэльбу і павозку,
І даць параду пану на сяўбе.

Такіх дзядоў цяпер няма на свеце -
Перавяліся ў нас гаспадары.
У вёсках завывае ў скрусе вецер,
Парос быльнёг на дзедавым двары.

І толькі сад, пасаджаны з любоў'ю
Яшчэ прыносіць смачныя дары
Для тых салдат, хто не вярнуўся з бою,
Хто нам жыццё ўспамінаў падарыў.


Рецензии