Белорусам на заметку

Здохлая мыш,
Дзіравы ўжо дах,
А мы ўсё сілкуемся
Марамі,  страхамі...
Магутныя сілы
Дрэмлюць пакуль...
Маўчым і бядуем...
Узяцца адкуль...
Малюнку па марам,
Светлым такім,
Што кожны з нас мае,
Але мы маўчым,
Убок паглядаем,
Дзе супраціў...
Жыццё пралятае
Як птушка ў вырай
Ад вельмі халоднай
Зімы да краін,
Дзе цёпла заўсёды,
Утульна заўжды...
Мароз і аблокі
Скончыцца могуць...
І наша жыццё
Робіць нямоглым
Не холад,не сцюжа,
Не вецер, не шторм,
Гора нясе нам
Наша маўклівасць,
Наш абыякавы
Брэндавы позірк...

Трэба рабіць нам
Нешта, народ мой,
Са страхам сваім,
З абыякавым позіркам,
Трэба ісці насустрач
Надзеям...
Для гэтага слушна
Патрэбны падзеі...
Вылазьце з-пад ложкаў,
Шукайце сяброў,
І з Мовай наперад!
Уладзе адмовім
Ў агульным даверы
Грамадскага розума!
 
   


 


Рецензии