Чытанка для малечы Па вершыку штовечар Вучанiца

Бабуля ўнуку дагаджала—
у школу з хлопчыкам гуляла.
Як семкі, "шчоўкала" задачкі,
пакуль "настаўнік" чмякаў жвачкай,
пасля пісала сачыненні
і напявала  песню з "пення".
Чарціла нешта, малявала,
каб "зарабіць" паболей балаў.
І нават контурныя карты
штрыхоўкай "карціла" упарта.
Яе ж "вучыцель-вучанятка"
лагодна ставіў ёй дзявяткі
і частаваў смачнЫм пячэннем,
бы стымулюючы вучэнне...

Бабуля толькі праз паўгода
спазнала: "кнопік" ейны— шкода.
Хоць і гаворыў: "Веды— сіла!",
ды насамрэч яна рабіла
за вынаходлівага Ваню
яго дамашнія заданні...

P.S ад Клаўдзіі Сямёнаўны
http://www.stihi.ru/avtor/clabramovich

Ох, і кемлівы ж унук,
Хай сабе й не да навук...
Вынаходлівы— нідзе
У жыцці не прападзе! )))


Рецензии
А мне так сама вашы Чытанки вельми спадабалися.Дзякуй за гумар!

Наталья Кун   10.12.2014 01:02     Заявить о нарушении
Дзякую, Наташа!

Лаззаро   11.12.2014 07:36   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.