Людзi i птушкi

Сокалу сокал вока не выклюе,
Дзетак чужых у гняздзе не кране.
Ежу для іх ён апошнюю выплюне,
Годам галодным сваю адрыгне.

Людзі і птушкі гэтым і розняцца:
Людзі не птушкі - куды ім ляцець?
Толькі адкуль дабрыня тая возмецца? -
Людзі дзяцей пасылаюць на смерць.

Людзі - зайздросныя, хітрыя, сквапныя -
Гэта яны пагубілі Хрыста.
Людзі бяздумныя неба не вартыя -
Верыць у іх нават Бог перастаў.

Можа таму мы ўсе ксцімся і молімся,
Што адчуваем за продкаў грахі?
Тая малітва з паўночнага полюса
Птушкай на поўдзень імчыць з-пад страхі.


Рецензии
Люди и птицы - этим и разница:
Люди не птицы - куда им лететь?
Только откуда доброта та возметься? -
Люди детей посылают на смерть.
Хорошие стихи!!!

Тина Колычева   08.11.2015 12:18     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.