л таратурна-мемарыяльны

Куточак Мінска сэрцу мілы,
Што  сынам Коласа Данилай,
Зачараваны  на гады
Каб людзі ведалі  заўжды,
Як жыу песняр народны Колас,
Каб рэчы бачылі, каб  голас
Яго гучаў тут  шмат гадоў
Для  ўсіх хто жыў, хто будзе зноў
Па-беларуску жыць на свеце
Каб ведалі бацькі і дзеці,
Якім шляхом за годам год
Прайшоў вялікі наш народ!
Музей ты наш  мемарыяльны!
Цябе з энергіяй стваральнай
Пяшчотна людзі бераглі,
Усё аддаўшы, што маглі.
Шчэ многім з нас пашанцавала
Ў музеі  бачыць  “ аксакалаў”,
Што пачыналі з першых дзён
І праца іх давала плён.
Хіба Жыгоцкага, Курбеку
Не ведаць можна чалавеку
Ў музей  трапляўшага да нас
І  у апошні самы час?      
Мацюх, Ткацэвіч, Пратасевіч,
Там Юрка з Зосею Міцкевіч,
А Слесарэнка?  Далідовіч?
Гарон? Наталья Адамовіч?
А Камароўская? А Грэкаў?
Усё, што ёсць у чалавека
Яны музею аддавалі,
І ладзілі, і будавалі.
Музей! Пяшчотны гоман хвоі,
Садок, дубы над галавою
Вязу  Якубавага крона
З вясны да восені зялёным
Хаваючая  паўдвара
Там, дзе скамейка  Песняра.
Ён тут хадзіў, ён тут сядзеў,
Тут думы думаў і глядзеў
На свой куток па-гаспадарску
Сюды шаноўнае спадарства
Сцяжынку  ведала заўжды.
У  тыя слаўныя гады
Пасля Вялікай Перамогі
Сюды усе вялі дарогі
Пісьменнай роднай Беларусі
Яшчэ жывучай у Саюзі,
Сваё спяваючай ужо.
Паўсотні пяць гадоў няўжо
Ужо з таго прамчалась часу?
Жыві куток зямлі пад вязам!
У ногу з часам шпацыруй
Прымай гасцей, вучы, кіруй
З чароўнага куточка лесу
Культурнага жыцця працэсам,
Каб  месца у пустой душы
Не мог заняць ніхто чужы!


Рецензии