выспа

на зямлі меў фальварак-выспу
з манументам у самым цэнтры
карагодам вакол планеты
абмінуў
        фальварак
                свет

сваім метрам планеты паэт
адраджаў
папяліў
      і нанава

лепшым водгаласам камет
з магікан апошнім
жвавым

над аазісам яго выспы
за шугаючым манументам
засталіся пакуль што
         ідэалісты
чакаюць
fatali
momentum…

ён далёка ад нашай зямлі
ад планеты
      ад святароў

крышталёвы бераг   
     ўдалечыні
заблішчыць
   карагодамі
          моў


Рецензии