Чытанка для малечы Па вершыку штовечар Першы снег

Ой ты, зімушка-зіміца —
пралля-ткалля-кружаўніца!
Колькі ж сёння да відна
ты наткала палатна!

І адразу ж — ай, дзівачка —
дарасла да белашвачкі —
і ўзялася кроіць-шыць,
каб бялізну асвяжыць.

А пашыла — і карцінна
беласнежнаю прасцінай
засцяліла і палі,
і лясы — па ўсёй зямлі.

Ды забыла, клапатушка,
пра пярыны і падушкі.
Прыгадала ж — лоўка — хваць —
і давай іх узбіваць.

Біла-біла, калаціла,
вытрасала, што ёсць сілы —
аж з парванага вугла
зграю пёрак узнялА.

Разагнаць іх спрабавала —
толькі бліскавак дадала.
Добра, знекуль неспадзеў
хітры ветрык наляцеў.

Падхапіў, узняў у неба —
быццам гэтак вось і трэба —
і развеяў — там і тут:
"Падстаўляй далоні, люд!

І збірай пушок і вату —
жменькі радасці бахматай,
найпацешную з пацех —

першы снег..."


Рецензии
Лепей за усё атрымоуваецца у вас надвор,е!
Ах-ах, прыгажосць якая!

Ольга Маро   02.12.2014 15:24     Заявить о нарушении
Оля, дзякую за "прыгажосць"! ))

Лаззаро   03.12.2014 07:27   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.