жанчыны за сталом

свята зімняе ў горадзе
чысты на кухні посуд
пра казу спяваюць Калядкі
і дай ім бог

не зляцела з царквы
         радасна дзіўнага лёсу
як ва ўсіх
         толькі плакалі за чатырох

са слязой у час лягчэй
           казалі
                ад зла бараніцца
схамянуліся
     падабраліся
           і ў народ

каб суцешыць казалі...
а які ж са слязамі рыцар

у жанчыны свая завіруха
           і свой падыход

пустадзённа маўчанне доўжылася за сталом
пагражае завея дваіх пакінуць у хаце
на гадзіну
      на тыдзень
              на снежні ўсе
                на залом

"А калі яно скончыцца?.."
- Жыць як пачнем, -
          адказвае маці.












(картина Архипа Куинджи "На острове Валааме")


Рецензии