20-11

А стракатыя прыцемкі прывітаюць з мінулага,
Як паўночнае ззянне, што ад ззяння жыцця.
На нябёсах адзначана, ды сышло, прамільгнула.
Я баюся ўздыхнуць, каб маўчанне працяць.

Цішынёй апантанае, тут маўчанне апошняе.
Цемра зыбка кладзецца. Ды ў смерці ў руцэ
Не дрыжыць рэвальвер. І чапляецца сэрца
За жыццё, на якое наводзяць прыцэл…


Рецензии