Бессмяротнасць Вершаказ

Вечер гаротны прарочыць ноч. Незваротная,
яна заўсёды маленькая Смерць. І крочыць
Бессмяротнасць за стукам сэрца, і ў клубок
звівае, збірае лёс. Сама на дзвюх спіцах:
спіцах абставін і выпадковасцяў, яна вяжа
шалік на шыю Часу. Час носіць яго годна
ці марна, пакуль не зменіцца мода на памяць.
Гэта Бессмяротнасць – абаронца і вораг
няверуючых паэтаў і мысляроў.

Ён закрэслівае Смерць і Незваротнасць.
Нам, самотным, Ён даруе Веру.

Таму Смерць – мера народная і Божая.
Да яе жыве Вера і Вераю адною жывуць пасля
на зямлі, з якою родніць нас Смерць ды
Бессмяротнасць – мера і абаронца Вечнасці…


Рецензии