Буду цябе чакаць...

 Буду цябе чакаць,
 буду жадаць бясконца!
 Ведаеш, ты прынёс
 у жыцце маё сонца.

 Ты не сумуй там.
 Ты  ў маiм сэрцы
 пабудаваў храм
 з велькiх i малых тэрцый!

 Так меладычна гучыш,
 толькi паслухай, чуеш?
 Ты - то бясконца цiш,
 то маё  сэрца хвалюеш.
 Слоў несказаных звон
 у думках, у паветры, мiж намi.
 Упэўнена, гэты сон
 не перастане з гадамi !

 Любы, пачуй мой стогн -
 збыцца ў  тваiх далонях !
 Колькi яшчэ нам дзён ?
 Колькi такiх, як сёння?..

 Той, хто з каханнем жыве
 ў сэрцы сваiм - той вольны.
 Чуеш, маё пяе
 разам з тваiм удвое?

 Толькi Тваё  iмя,
 толькi Твой погляд шчыры..
 Сэнс мой, мая брыня.
 Лёс мой..Мае крылы.

 Буду цябе чакаць..
 
 


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.