Сапрауднасць

САПРАЎДНАСЦЬ

Каханне – сапраўднасць
Нясказаных слоў.
Як боль, як нянавісць.
Як шэпат дажджоў.

Бяссонныя вочы
Бясконцай начы.
Спазнаўшы аднойчы,
Маўчы, не крычы.

Бо знікне за лесам,
Як сіні туман,
Прыдуманай п’есы
Салодкі падман.

Шчымлівая даўнасць.
Як сёння, павер,
Каханне сапраўднасць.
Прыручаны звер.

Адзін, нібы птушка.
Як белы бацян.
І сам сабе служка.
І сам сабе пан.

Збылося.
Здалося.
Прымроілі мы:
Каханне, як восень.
Як холад зімы.

Дажджоў лістападнасць.
Дакучлівы звон.
Каханне сапраўднасць.
Астатняе –
Сон.

20.11. 2014


Рецензии