Гиперкуб

(Гіперкуб)*

Нараджэньне маё не сакрэт:
Не прыняўшы эўклідавых правіл,
Хтось кубы ў адным зьвязку саставіў -
Прыгажосьці вар'яцкай аб'ект,

Што за кожную грань меў бы куб,
Каб ня быў параджэньнем паперы...
Дорыць сьвет ваш малавымерны
Толькі выгін пагардлівы губ.

Для бялковых пачвараў няма
Чатырох вымярэньняў прасторы,
І заве мяне выдумкай хворай
Трохвымернага сьвету турма.

Толькі сімвал міфічны... Ня стаў
З вамі роўным, хоць думкі й займаю...
Раз прысьніў, як мастак расьпінае
На маім падабенстве Хрыста**.

... Я паперу б вугламі працяў,
Не чакаючы ў белай магіле
Тлумачэньня: нашто вы стварылі
Непрыдатнае да быцьця?

14.XI.14


_________________

* Тессеракт (от др.-греч. четыре луча) — четырёхмерный гиперкуб — куб в четырёхмерном пространстве.
** «Распятие или Гиперкубическое тело», также известна под названием «Corpus Hypercubus» — картина испанского художника Сальвадора Дали, написанная в 1954 году. Изображает распятого Иисуса Христа на развертке гиперкуба (тессеракта).

(Расійская Вікіпедыя)


Рецензии