Гонар вял1к1х князё...
не ў тваёй душы,
у тваёй усьмешцы ня горыч
сьлязы яго жонкі.
У тваім целе ні кроплі
вірлівай крыві,
што пакліча на бой.
Ў тваіх думках няма
уяўленьня змаганьня,
акрамя недарэчнага «руш!».
У тваіх руках не было мяча,
твае грудзі ня ведаюць моцы
кап’я чужынца.
Ў тваіх вачах не спрадвечны гушчар
- невыразная цывілізацыя.
Ты хадою няцьвёрдай ідзеш па пясках
зруйнаваных рэліквіяў.
І твае сьцягі не ў чужой крыві,
нават не ў тваёй.
Твая зброя глыбока ляжыць пад зямлёй.
І ты не шукаеш папараць-кветкі,
не скачаш праз вогнішча,
не ладзіш трызны, а толькі трызьніш,
толькі дбаеш аб жыцьці -
існаваньні ў Сусьвеце, у ганебным сьвеце.
Бо твой дух памёр і ты сам, як сьмецьце.
(11-12.06.2006)
Свидетельство о публикации №114103009030