Чырвоныя яблыкi

Трывогі няхай застануцца ўчора,
і промені сонца зальюць наваколле.
Адкрый свае вочы да першага шчасця,
Заўсёды імкніся да лепшае долі.

Чырвоныя яблыкі.

Ужо амаль 5 год Алена чакала яго. Спадзявалася: “Ён вернецца, павінен вярнуцца”. А яблынька, якая расла перед яе акеньцам, падтрымлівала дзявочую веру, бо была сведкам іх кахання.

Кожны год дрэўца красавалася. Вясной – дужэла, восенню – чырвоныя яблыкі наліваліся салодкім сокам, зноў і зноў апальвалі душу вострым пачуццём.

Сёлета нешта змянілася. Адна за адной напасці апанавалі дрэўца. Падчас цвіцення з’явілася тля. Было цяжка, але Алена неяк гэту бяду адвяла. А калі яблыня напалову пачарнела і ссохла, дзяўчына зразумела – яго больш не стала. Сэрца шчыміла ад болю. Страшенныя думкі ўсё часцей і часцей узнікалі ў яе падсвядомасці.
Наколькі яе хапала  - змагалася. Вось толькі трываць ужо было немагчыма.

Наліваліся яблыкі чырванню.
Чарнела сэрца ад крыўды і чорных думак. Ссохла.
Паспелі крывавыя яблыкі…

Ён прыехаў…


Рецензии