Па слядах

"Не пі, сыночак!"— бацька вучыць сына.—
Віно, гарэлка, піва — гэта зло.
Любі людзей, заўсёды будзь гасцінным,
але не пі, каб гора не было."

Малеча ж так "налётаўся", што ў словы
нырнуў бы ў калыханкі вадаём:
на міг заплюшчыў вочы— і гатовы—
і спіць ужо на ложку крэпкім сном.

Ну й добра! Бацька —  ў боты — і за дзверы—
і ў бар, каб там з сябрамі "пасядзець".
Яны, калі і п'юць, дык знаюць меру
і вопыт маюць— як не "акасець".

"Кульнулі" раз, другі, яшчэ "дадалі"...
І раптам... Што такое? Хлапчанё!
Ягоны бацька ў стане "халі-галі"
пад стол хавае штоф — пітво сваё.

"А Божа ж мой! Па снезе — гэткі голы?
Адкуль ты ўзяўся, сынку? Вой, бяда!"
А сын стаіць... як здзіўлены анёлак:
"Я, тата, па тваіх ішоў слядах..."


Рецензии
Вось што.
Цікава.
Гэта адмысловы верш.

Ольга Маро   16.12.2015 21:32     Заявить о нарушении
Прабачэння. Гэта я выпадкова трапіла, мы пра алкашэй размаўлялі з іншымі.

Ольга Маро   17.12.2015 16:19   Заявить о нарушении
Дзякую, Волечка.
А тэма, і сапраўды,— балючая.

Лаззаро   19.12.2015 10:14   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.