Мятлушка

МЯТЛУШКА

Застацца б мне –
ціхмянай і лагоднай,
Ні краскі, ні травінкі не парушыць.
Быць проста часткай Матухны-Прыроды,
Наіўнаю, маленькаю
мятлушкай…

У кожным крылцы –
пыл сівых стагоддзяў –
Не сівізна на скронях ацяжэлых…

Я адлятаю…
Лета на зыходзе…
Шапоча вецер ў дрэвах парыжэлых…

Час засынаць…
і дрэвам, і мятлушкам…
Нязробленае –
здзейсніцца калісьці…
Ды толькі вера –
у Хрыстова Прыйсце –
Нас абуджае
і ратуе душы.


Фотаздымак узяты са старонкi цудоунага паэта i перакладчыка Уладзiмiра Сарочкiна: http://www.stihi.ru/2013/10/27/1440


Рецензии
Цудоуны верш, Ангелiна! Вельмi глыбокi... Дзякуй Вам за Вашу творчасць!
З павагай,

Галина Харитоненко Анкута   18.01.2018 16:41     Заявить о нарушении