Сябру праз мора Оз...

А у нас ужо
Марозна.
I шчэ марозней
Будзе пасля.
Зiмой бывае
Мароз сур"ёзны,
Бывае трыццаць
Нiжэй нуля.
А у нас ужо
Цяпло у кватэры
Пайшло па трубах
Ад нашых ЦЭЦ.
Пападала лiсце
Стау горад шэры.
А маладзец i
Зiмой маладзец.
Таму не трэба
Зiмы баяцца.
Купцы купцамi,
А чай ёсць чай.
Паставiм чайнiк,
Пачнём смяяцца
I прэч турботы,
Туга, адчай...


Рецензии