Соль i шахта - скарбонка надзей
шчодра соллю, бялейшай за снег,
прыгадай, што ў цяжкіх спусках
нам яе здабываў чалавек,
што шахцёрам паважна завецца.
А для хворых на бронхі людзей
плён іх працы(здаўна так вядзецца) -
соль і шахта - скарбонка надзей
на здароўе, на лёгкасць дыхання,
за якім з самых дальніх куткоў
едзе люд з найвялікшым жаданнем:
тут сустрэць шчырых, верных сяброў.
Людзі ў касках і белых халатах!
Шчыры дзякуй за клопат пра нас!
І калі мы паедзем дахаты,
будзем ваш Салігорск успамінаць.
Будзем НАШ Салігорск успамінаць!
верасень 2014
Свидетельство о публикации №114101511000