Як зразумееш?

Здаецца, скончана дарога
І ў барабан ужо не бьюць
І застаецца верыць ў Бога
Там, дзе гуляюць і пяюць.
Мо ёсць у небе нехта нашым?
Не ўсё ж ідзе само сабой,
Ў людскіх мазгах стварыўшы кашу
І веру  у “апошні” бой.
Ці маюць шчэ уладу зоркі
Над лёсам  блытаным людскім
Там дзе Айчыны роднай горкі
Ўздымаецца у неба дым ?
На роднай той зямлі  святой
Сябе і ўсіх бывае шкода,
Калі з жалезнаю пятой
Усім  валодаць хоча  мода.
І ўсе аднолькава жывуць,
Усе аднолькава адзеты,
Усіх аднолькава завуць,
Як зразумеш, хто ты, дзе ты?


Рецензии