Зачараваная табой

на белорусском языке

Зачараваная табой,
Мой родны кут, бацькоўскі край,
Мяне і ўлетку, і зімой
Бярозак белы кліча гай,

Крыніца вабіць за сялом,
Жывой вады нап’юся тут,
Пакліча зноў бацькоўскі дом,
Люблю цябе, мой родны кут!

Святло рамонкавых палёў
Не параўнаецца ні з чым,
У жыце вочы васількоў
Чаруюць хараством сваім.

Калі вяртаюся дамоў,
Лагода у сэрцы і пакой.
Не трэба мне чужых шляхоў,
Ёсць родны край бацькоўскі мой.


Рецензии