Павук

Штогод з тумановае ніткі
Пляце свой нерат някідкі
Сусед мой даўні, павук.
Чакае, схаваўшыся ў слівах,
Каб выскачыць раптам імкліва
На мухі даверлівай гук.

Хіба гэты свет перайначыш?
І вось муха ў нераце плача,
Павук жа ізноў на піры.
Блішчыць павуцінка на сонцы,
І вабіць у пастку бясконца
Хмары ліхой жамяры.

Раз-пораз мы бачымся, браце,
З табою, калі я ня ў хаце,
А йду да цябе пад страху.
Вось каб у цябе, паляўнічы,
Цярпеньня хоць крупку пазычыць…
Ды толькі прасіць не магу.


Рецензии
Сяржук! Прывітанне! Цудоўны твор!
Вось толькі б рытм падправіць крыху.

Можа, так:

Сплятае свой нерат някідкі
Сусед мой даўнішні, павук
Хмурынкі ліхой жамяры

Прабачце, што лезу са сваймі дылетанцкімі парадамі.

:—)

Лаззаро   07.10.2014 00:30     Заявить о нарушении
ДЗякуй, падумаю!

Сержук Сыс   09.10.2014 13:38   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.