Цяжкия хвилины

Бываюць цяжкія хвіліны,
Ды ты на іх і не зважай,
Да дрэннага вярніся спінай
І сам сябе ты паважай!
Бо нават старасць,калі хоча,
Б'е маладосцю цераз край,
Халоднай не баіцца ночы-
Ляціць душа за небакрай.
Жыццё адзінае даецца-
Ты не давай яго згубіць,
Няхай аддана сэрца б'ецца,
Умей ты добрае цаніць!
Бываюць цяжкія хвіліны-
Ты ад сябе іх праганяй,
Ад гора хай не гнуцца спіны,
Няхай не згубіць нас адчай!


Рецензии