Аблапошаны дзед

Стала дзеду ўсё няміла,
Адзінота спіну гне,
Бо без любай жонкі мілай
Існуе нібы ў сне.
  Ды журыся,не журыся,
  А сваё бярэ жыццё.
  -Едзь-ка,бацька,падлячыся-
  Пазабудзеш пра ныццё.-
У дарогу снарадзілі
І кіёк яму далі:
-Набірайся,бацька, сілы,
Бабку там сабе знайдзі.-
  І дзед часу не губляе,
  Дрэнна бачыць,ды але
  Бабку сабе падбірае,
  Каб была павесялей.
Каб скакала маладуха,
Ды пад ручку каб вяла,
Каб магла спінку пачухаць,
Пачастунак каб нясла.
  І нарваўся на такую:
  І скакала,і вяла,
  Абабрала пад чыстую,
  І адбой яму дала.
Аблапошыла дзядочка,
Быццам стукнула па лбе:
-На малодак не пяль вочки-
Рубі ж дрэва па сабе!-


Рецензии