Я беларус! Ганаруся!

Некага кліча, вабіць у далеч замежжа,
Мару ўбачыць і я Калізея руіны,
Але у сэрцы жыве Камянецкая вежа
І я вар'яцка кахаю нашу краіну!

Мовы саромецца - лозунг рэалій сучасных.
Факт, што яе абзываюць "калгаснай" не новы...
І ванітуе ад тых меркаванняў уласных,
Бо паважаю нашу прыгожую мову!

Бой ля мястэчка Палонка , бітва ля Воршы
Я ганаруся насуперак з'едлівым плёткам,
Мужнасць з адвагай ніколі не купіш за грошы!
Вечная слава нашым вялікім продкам!

Можа кагосьці натхняе музыка мора,
Я ж заміраю, калі салавей спявае.
Чыстае неба, пушчы, блакіт азёраў!
Дзякуй, што я нарадзілася ў гэтым краі!

Столькі ўсяго народ наш забыўся, страціў
Я аб адным толькі шчыра Богу малюся:
Хай жа дзяўчыны і хлопцы ў кожнай хаце
Кажуць з павагай: "Я беларус! Ганаруся!"


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →