Маме

Абагаўляю,што парады ты не просіш,
Што не зважаеш на чужыя вушы-вочы,
Абагаўляю, што душой не крывіш моўчкі,
Што маеш погляд і агучыць можых зноў жа.

Абагаўляю, што не збочыла са шляху
Няўдзячнага ўласнага сумлення,
Абагаўляю што дарогу пракладала
Душы маёй нясмелым усім памкненням.

Абагаўляю, што з дзяцінства прывучыла,
І зразумець дала ¬- перш-наперш мы – жанчыны.
Абагаўляю, што няспешна смак прывіла
Мне незалежнага і шчырага мыслення.

Абагаўляю, што ідзеш заўсёды побач,
Ахоўваеш і ладзіш быт чароўны,
Абагаўляю, што трымаеш абарону,
Што дазваляеш бачыць сябе роўняй.

Абагаўляю, што жыццё дала і мары,
Абагаўляю, што на свет ты нарадзіла,
Абагаўляю, што дзень кожны вучыш мама
Мяне ўспрымаць як казку і як дзіва.


Рецензии