У стане гамака

Не пішацца. Нічога. Ні радка.
Няма жыцця? Альбо, наадварот,
Адлічваецца колькасць перашкод,
Калі рука ў стане гамака?!

Натхненне не замерзне ў крыві,
Калі бурліць яно як сто крыніц!
- Пяром, як і душою, не крыві!
Кажу сабе, каб не ўпасці ніц!

Не пішацца нічога? Дык танцуй!
Аблок яшчэ ніхто не адмяніў!
Сярод прыгожых беларускіх ніў
Зярняткам жытнім ты сябе адчуй!

Кажу сабе?! Кажу табе: - Танцуй!


Рецензии