Незразумелая сумота

я б пісала табе на мове
але, па-першае, недастаткова ведаю
а па-другое, раней не было раскладкі.

чаму ты мяне не наведвашь?
ведаешь,
аднойчы я пекла аладкі,
і думала пра цябе,
а потым згубіла ў памяці.
бо што гэта я

ты ж ня любіш, ня церпіш п'яніцаў
нават пужаўся
калі я смаліла
так міла
ты некуды ўцякаў
і жарты твае недарэчныя
любімыя мне
калісці былі
супярэчнасці
што цяпер назаўседы ужо
засталіся ў вечнасці
бо
мы гэтак ніколі больш не сустрэнемся
бо
вельмі аднолькавыя.

але ж так хочацца
ўбачыць ў натоўпе твае плечы
дарэчы
я памятаю, як яны выглядаюць.

твае сябры кожны дзень снедаюць
за суседнім сталом
менавіта з-за гэтай прычыны
я ўспомніла пра цябе
а не таму што
сумую.
вось толькі не разумею
чаму
для цябе пачала
нават думаць па-беларуску.


Рецензии