Звярынае баляванне

Сонца свеціць,сонца грэе,
Аж душа ад таго млее:
-Ну чаму ж не пагуляць?
І чаму ж не сябраваць?-
   Заяц хутка апрануўся
   І ў бары апынуўся.
   Выпіць-выпіў,не паеў,
   Ад гарэлкі адурнеў.
   У вочы капнуў як расы,
   Ну зусім ён стаў касы!
Воўк прыплёўся да пары,
Заказаў ён чаркі тры,
Стаў шукаць сабе ўцехі,
Лупіць зайку для пацехі.
   Але тут прыджгаў Мядзведзь,
   П'е гарэлку і равець.
   Памірыў Ваўка ён з Зайкай,
   А сам скача з балалайкай.
Завітаў сюды Асёл,
Ён у лесе навасёл,
Насцярожана глядзіць:
Гонар каб не ўраніць.
П'е па чарачцы малой:
Дуры ж хопіць і сваёй,
Каб ад іншых не адстаць,
Пах гарэлкі трэба маць.
   Галава калі ў хмялі,
   То сяброўства на нулі.
   Трашчаць стулья,пераборкі-
   То звяры вядуць разборкі.
   Нагулялісь,напіліся,
   Ледзь дадому прыпляліся.
   У чым жа прок такой гульні?
   -Бо жывыя ледзь яны.-
Лепш па лесе б пагулялі,
Ціха,мірна размаўлялі,
Падстаўлялі б сонцу спінкі,
Любаваліся ялінкай...
І ў ладзе,згодзе жылі,
І гарэліцу не пілі.
Бо чароўны мір,прыгожы,
І пражыць патрэбна гожа.
   Сонца свеціць хай і грэе,
   Хай душа ад шчасця млее,
   Хай сяброўства працвітае,
   Хай жыццё дабром вітае!


Рецензии