Табу

Не змог я выказаць ні слова,
І на замку трымаю душу -
Не маю іншай прапановы,
Як толькі твой пакой не зрушыць.

Не маю права на пачуцці,
І бачыць праў не атрымаю –
Так розум душу маю вучыць,
Калі цябе я ўспамінаю.

Таму даў слова джэнтельмена
У час апошняга спаткання
Што застанешся мужу вернай,
А я – забуду пра каханне.

Лясы, дамы, палі і рэкі
Між намі зараз пралягаюць,
Але праз неба шляхам нейкім
Мае ты мары адчуваешь.

Не бойся – я не дакрануся
Ні рук ні губ – нідзе, нікуды,
Але вачэй тваіх, Анюта,
Прабач – ніколі не забуду!


Рецензии