Пошук кахання

Як цяжка без мэты,
Як цяжка без мары
Цябе я шукаю
Не бачыўшы твару

Ніколі не ведаў
Ніводай прыкметы
А сэрдца ўсе б’е мяне -
- Дзе ты, і дзе ты ?

Аднойчы у сне я
Спаткаў свае шчасце
Пачаў даганяць –
Атрымалась ўпасці.

І сціснуўшы зубы
Крычу як ад болю:
- Не веру, што зноў
Не сустрэну ніколі!

Ты – зорка на небе,
Перліна ў моры,
Ты – золата ў глебе,
Алмазы ў горах,

І нават калі мне
Заплюшчаны вочы,
Зноў бачу цябе я
Праз цемру і ночы.

Калісьці знайду
І цябе дакрануся,
І разам з табою
Тады я прачнуся.


Рецензии