Ах, бравурнае, шалёнае юнацтва!

Жыццё бяжыць імкліва, кранаецца юнацтва,
І непамерна радая, што зменаў я нявольнік:
У сэрцы - таямніца, у галаве - вар'яцтва!
І непаўторнасць дзён маіх не пішыцца ў дзённік:

Штоночныя размовы сам-насам і аб вечным,
Гарачыя ўспаміны ў святле патухлай поўні...
Сапраўдная,жывая, хоць нават небяспечна,
Вірлівая душа мая кладзецца на далонь.

Быць можа неба шэрым, як з любым ў растанні,
Не падлічу адлегласць, чакаючы наўпрост.
Няма ніякіх межаў для шчырага кахання...
Вось гэтак мне дыктуе цудоўнейшы ўзрост!

Быць можа, часам сонца не хоча ўсміхацца,
А восень плынню фарбаў не мочыць з галавой,
І хочыцца цяпла мне ці проста абдымацца,
Тады на курс лірычны кладзецца мой настрой.

Закрэсленыя словы - не пішацца ў дзённік.
Пачутае ў сэрцы не выказаць радкамі.
І грэю, як звычайна, сабою падаконнік.
Лагоднае юнацтва...і зоры пад нагамі.


Рецензии