Анёлы i дэманы

Анёл малюе ў небе белы след;
Вiльготным пер'ем ад празрыстых крылаў
Б'е; пырскае iльдзiсты колкi свет
Блiскучым позiркам,i мудрым i гняўлiвым. 

А дэман шэпча, сцiплае цяпло
Лiпучай медавухай разлiвае,
Ўкахаўшыся, анёлу рве крыло,
Ды i мяне глупотай даракае.

Я ў стозе сена, дрыжачы, ляжу
Ў вульгарнай, вымаклай наскрозь сукенцы.
I дэману ў каханнi варажу,
Анёла праваждаю ў Рая сенцы.

Ад болю болей мне слязы не лiць.
Ад болю болей не казаць i слоўца.
I дэману- бясконцы смутак пiць.
Анёлу- зiхацiць блакiт бясконцы.


Рецензии
Цікава. Штосьці ў гэтым ёсць. Пэўна, анёл плача?

Лаззаро   13.12.2015 00:06     Заявить о нарушении
Не, я плакала.
Тады нешта такое вы напісалі, я падумала, што цяжкае захворванне маеце. Думала, нешта здарылася.
Не памятаю, даўно было.
Дабранач.

Ольга Маро   13.12.2015 00:10   Заявить о нарушении
Магчыма, Вы— чуллівы чалавек.
Дабранач, Оля...

Лаззаро   13.12.2015 00:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.