Гулёна-дождж адзначыу Спас...

Гулёна-дождж адзначыў Спас:
удзень "паддаў"— і зноў падліў,
а ўноч, абрынуўшы, ураз
атрос у садзе ўвесь "наліў".

Засеяў "сонцамі" траву—
нібыта збожжа сыпануў—
і лёг, паклаўшы галаву
на залатую "збажыну".

І стала светла на душы
і трошкі сумна. Быццам дождж
не толькі сад узварушыў,
а і ападаў-мараў кош.


Рецензии
Не толькі сад узварушыў,
а і ападаў-мараў кош.... Ну што тут дадаць?! Вельмі добры дождык!

Клавдия Семеновна   27.09.2014 13:56     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.