Вяртанне
Пяшчотнымі ласкамі летніх вятроў
Сустрэне цябе, падарожнік, Радзіма -
Бусліным крылом на світанку абдыме.
Напоіць слязою дажджу веснавога,
Паложыць у голаў пах лісця ляснога...
І ўспомніш ты песню, што маці калісьці
Спявала ўначы над тваёю калыскай,
І словы, што былі забыты аднойчы:
"Цябе я чакаю - вяртайся, сыночак".
Калодзеж стары, невялічкі надворак -
Дамоў падарожнік вярнуўся з-за мора.
Палын там расце, дзе стаяла хаціна,
А маці-чакае на могілках сына...
Крыж белы драўляны ўбок пахіліўся -
"Даруй ты мне, мама, што я так спазніўся"...
Свидетельство о публикации №114082306691