Я цябе прыдумаю...
З веснавога дожджыку -
Вочы вешняй поўняю,
Позірк - іглы вожыка.
Я цябе прыдумаю
Патаемнай кветкаю -
Веснавое сонейка
Ўзыйдзе над палеткамі...
Мы яшчэ пабачымся -
Можа, дачакаюся...
Покліч мой у выраі
Рэхам адгукаецца...
Мы яшчэ пачуемся-
Хай сусвет варожы нам,
Гэта ўсе адбудзецца -
Будзем асцярожнымі...
Свидетельство о публикации №114082306674