Школьный юбилей

Крыніца ведаў і дабра!
Навукі яснае свяціла!-
Як многа школа нам дала,
І колькі мар ажыццявіла!
Ты ласкай матчынай была,
Любіць Радзіму нас вучыла,
Засцерагала,як магла,
Ад зла і варажэчай сілы.
Калі ж фашысцкая арда
Губіла наш куточак мілы,
Каб адступілася бяда,
Ты нам давала моц і сілы!
У бой паслала вучняў ты
Сваю Айчыну бараніці,
І зараз мы ўдзячны тым,
Хто даў нам вольнымі пажыці!
Хоць той урок апошнім быў,
А лёс юнацкі вельмі горкі-
Ніхто тых вучняў не забыў
І вас, дзядзькі мае Сідоркі!
Святкуе школа юбілей!
Дзіцячы твар яе свяціцца!
І сэрцы вучняў разам з ей-
Яна ўсімі ганарыцца!!!


Рецензии