Певень

Нейк курамі разжыліся,
Каб свае яйкі вяліся.
Яшчэ й пеўніка прыдбалі,
Яго куры пакахалі.
Пеўнік тым заганарыўся:
Ён з усімі моцна біўся.
І няма яму пагрозы:
Льюць чужыя пеўні слёзы,
Іх з падворка ён зганяе,
І з іх жонкамі гуляе.
Ды нядоўга баль цягнуўся-
На саперніка наткнуўся!
Той скрывавіў пеўню дзюбу-
Не пагань чужога шлюбу!
Болей певень нікуды-
Не было бы каб бяды!
Цяпер вядзе наш пеўнік ціха,
Каб не набыць якога ліха!
    -----------
Заляцацца хто так будзе-
Хай пра пеўня не забудзе!
    -----------
Хто ласы вельмі да чужога-
Пра пеўніка хай помніць тога!


Рецензии