Бацька

Твой родны твар
      са мной заўсёды,
Твая душа заўжды
              са мной!
Мой мілы бацька!
      Усе няўзгоды
Змагла адолець я
              з табой!
І калі цяжка,
            калі горка,
Калі адчай хвалюе
              кроў,
Я памятаю-
        я ж Сідорка,
Са мною бацькава
              любоў!
І колькі ты
        даеш мне сілы,
Калі стаю я  на
              краю!
Які ж ты, бацька,
        добры.мілы!
Я ўсё жыццё цябе
              люблю!
І прыйдзе час,
        я апынуся
Ў тваім нязведанным
              краю,
Але я смерці не
              баюся,
Бо я жыццё,як ты,
              люблю!


Рецензии