Шукай палавину

Да чаго ж дзяўчат прыгожых
Вельмі шмат на свеце,
Выбірай сабе любую
І пархай,як вецер!
Заляцацца толькі трэба
Да іх асцярожна,
Бо ў выбары сваім
Памыліцца можна.
Дзе знайсці сабе такую,
Каб ўсім яна ўзяла:
Паслухмянай была б,добрай,
Гаспадыняю слыла!
Каб жыццё пражыць у згодзе
І папасці з ёю ў рай!
Пакуль хлопец ты на волі,
Каго хочаш-выбірай!
А калі ўжо жаніўся-
Сваю годнасць не губляй:
Беражы сваю красуню,
На другіх не пазірай!
Вельмі шмат дзяўчат прыгожых-
Гэта не навіна,
Ды спрабуй-ка ўгадаць,
Хто з іх-палавіна?!


Рецензии