не Бог, не Кусто

А я цябе тут знайшоў
Бег, упаў - не разбіўся
Аддаў самыя чыстыя зоры другім
Памыліўся, але з кім не бывае?
У туманах краін, дзе не быў
Я губляўся і выў сівым воўкам
Па вадзе не хадзіў і не плыў
Я не Бог, не Кусто - толькі збоку
У кішэнях пясок і паветра
А пад шкурай - стальныя іголкі
Колькі мне тут ламаць свае рукі?
Я пытаў у нябес: чуеш, колькі?
Праз кіламетры атручаных сноў
Я ішоў да цябе з болем у сэрцы
На кавалкі распадуся тут зноў
Калі страціць цябе давядзецца


Рецензии