Ревизия

-Ідзём хутчэй,мой дружа,на работу,
Бо сёння аб'яўляецца аўрал!-
-Ну,не хапала нам яшчэ турботы!-
-З праверкай едзе нейкі "чынадрал".-
-Замест таго,каб справаю заняцца-
Шкрабем і мыем кожны закуток.
Хаця з табой нам нечага баяцца,
Але начальству трэба вабіць зрок.-
І ўсё,што мы маглі,то і зрабілі,
Каб тварам не ўдарыцца ў гразь.
Ад хвалявання зубы дроб забілі:
-Ну што там скажа правяраючы
                нас "князь"?
Кантраляваць-яно,канешна,трэба,
І гэта кожны можа зразумець,
Але ж жывем не толькі дзеля хлеба-
Сваё сумленне мы павінны мець!
Калі ты робіш добра сваю справу,
Тады і не патрэбен той аўрал,
Нясі сваю адказнасць прад дзяржавай,
Каб не казалі:"Нейкі чынадрал!"
-Будзе рашаць рэвізія праблемы,
Ці толькі нервы будзе нам трапаць?!
     Няма найбольш цікавейшае тэмы:
     -Як рэвізора будзем сустракаць?!


Рецензии