Голубь мира

Пазваніў аднойчы брат:
    -Трэба дапамога!
Пасварыўся з жонкай я-
    без яе нябога:
Не магу ні есць,ні спаць,
    абы што трызніцца...
Прыязджай хутчэе,брат,
    памажы мірыцца!-
Хаця трохі прыхварэў,
Але ж брат чакае,
Я імчуся да яго-
    ён не сустракае.
Я яго ўсё ж знайшоў
    у вялікай скрусе,
Усю ночку суцяшаць
    свайго брата мусіў.
Потым з жонкаю яго
    міравую пілі,
І навошта тут быў я-
    як бы ўсе забылі.
Падхапіўся раптам брат,
За стрэльбу схапіўся:
   -Ты навошта да каханкі
   маёй прычапіўся?!-
Ногі ў рукі і чутчэй
Я дамоў памчаўся,
Хацеў брата памірыць-
   у дурнях застаўся!
Паміж мілымі не ўлазь-
   то усім вядома!
Не ляці,як голуб міра-
   а сядзі лепш дома!


Рецензии