Творите и любите

Душа мая ў змроку,
А гэта вельмі кепска:
Няма ў журбе проку-
Вялікі гэта грэх!
Бо кажа строга Божа:
-Чаго вам не хапае
І чалавек не можа
Ўзяць,што я даю?
Даю я радасць людзям,
І сонейка пяшчоту,
Чароўныя мясціны,
Пухмяныя аблокі...
Зірні ўніз і будзе
Там бачна ўсе ўзгоркі,
І жыта залатое,
І сінія азёры,
Цудоўныя лясы.
Красуюць там рамонкі,
Сінеюць васількі,
Бяжыць ручай гамонкі-
Няма лепей раскошы
І гэтакай красы!
Дзівоснае каханне,
Жывое,трапяткое,
Хвалюе нас бясконца,
Працяг жыцця нясе!
Дык радуйцеся, людзі:
Усім вам свеціць сонца,
Хай смутак і журбота
Ўходзяць пакрысе.
Душу ў святле трымайце,
Бо змрок-вялікі грэх.
Тварыце, і любіце,
І асалоду майце:
Жыццё-яно адзінае!
Яго вы беражыце,
Яму песні спявайце,
Хай звонкім будзе смех!


Рецензии