Татавы вочы
І моўчкі глядзяць на мяне,
А татавы светлыя вочы
Дыктуюць з нябёсаў санет.
Да іх дакрануцца ахвочы,
Спытацца: - Як мілы жывеш? -
Ды татавы светлыя вочы
З нябёсаў спяваюць мне верш.
Яго я душой адчуваю
І сэрцам пачуцці лаўлю:
Ляціць тая песня жывая
На белую нашу зямлю.
Пішу, не губляючы хвілі,
Твару, каб радком спалучыць
Расстання далёкія мілі,
Што ўмеюць любові вучыць.
Свидетельство о публикации №114080805454