Закувай, зязюля!

Ой зязюля-зязюлька!
Закувай,закувай!
Жыць падолей шчасліва
Ты ўсім пажадай!
   Хай не ные душа,
   Сэрца хай не баліць,
   Ой,як цяжка на свеце
   Ды без любага жыць!
Сама стала б зязюляй,
Паляцела бы ў свет,
Адшукала б у цемры
Свайго мілага след.
   Я яму б накувала
   Яшчэ доўга так жыць,
   Ды мяне ён не чуе:
   У зямельцы ляжыць.
І чаго ты, зязюлька,
Не кувала яму,
Так зарана ўлёгся
Ў сваю ён труну.
   Ой зязюля-зязюлька!
   Не лянуйся,кувай,
   Пражыць доўгія годы
   Ты ўсім пажадай!
 


Рецензии