Руби дрэва па сабе!

Набліжаецца як старасць-
У рабрыну лезе бес,
Ад жыцця чакаеш радасць,
Хаця трохі і аблез.
   Ну ды гэта не прычына,
   Каб старым сябе лічыць,
   Падабаецца жанчына-
   Трэба ёй мазгі "пудрыць".
Ля малодкі завіхнешся-
Толькі пыл з вачэй курыць,
Бесам вакол яе ўешся,
Ажно сэрца тарахціць!
   Пакуль грошы ў кармане,
   Захавалася шчэ прыць,
   Маладосць цябе паманіць-
   Ну а потым "фіць-пюрыць"!
Ды знямоглыя людзіны
Не патрэбны анідзе,
Гані беса ты з рабрыны-
Рубі дрэва па сабе!


Рецензии