Беражыце зубы!

Якая радасць сёння ў бабы!
Сама сябе не пазнае,
За маладуху шчэ сашла бы:
Бо зубы новыя ў яе!
   Налюбаваўшыся зубамі,
   Бабуля ў кубак іх кладзе:
   Не будзе ж есць яна начамі-
   Няхай памокнуць у вадзе.
Ці шмат старому таму трэба,
Каб ён шчаслівым адчуваў?
Не зловіць зорку ўжо з неба-
Дык ежу хоць бы сам жаваў!
   Бабуля новымі зубамі
   Ўзялася так усё жаваць
   Што нат аб'елась гарбузамі-
   Прышлося бабу ратаваць.
Яна,як толькі ачуняла,
Падняла вэрхал:"Зубы дзе?"
Усё ўнучка абшукала-
Знайшла ў мусарным вядрэ!
   І зноўку шчасцем свецяць вочы,
   І зубы зоркамі блішчаць...
   Але шчанюк падкраўся ўночы,
   Заместа косткі-зубы хваць!
Грызе сабака іх з ахвотай,
Яму на тое набрахаць,
Як без сваёй сківіцы потым
Бабуля будзе гараваць...
   Дык вось,пакуль вы маладыя,
   Патрэбна зубы берагчы:
   Устаўныя зубы ўжо не тыя-
   Згубіць іх можна ўначы!

 


Рецензии